Стыпендыятка Прэзідэнта, лепяльчанка Яна Стрэльчанка зноў заявіла пра сябе, стаўшы лаўрэатам першай ступені II міжнароднага фестывалю-конкурсу музычна-мастацкай творчасці «Славянскія сустрэчы».
Стыпендыятка Прэзідэнта, лепяльчанка Яна Стрэльчанка зноў заявіла пра сябе, стаўшы лаўрэатам першай ступені II міжнароднага фестывалю-конкурсу музычна-мастацкай творчасці «Славянскія сустрэчы».
Беларусь, Расія, Украіна, Дагестан, Азербайджан – канкурэнцыя на гэтым конкурсе была сур'ёзная. Талент выканаўцаў ацэньвала прафесійнае журы, у ліку якога былі выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Фестываль доўжыўся тры дні, выступалі ўдзельнікі на сцэне мінскага Палаца чыгуначнікаў. «А мне б спяваць і танцаваць!» -- гэтая песня прынесла перамогу Яне ў намінацыі «Эстрадны вакал» у ўзроставай групе 11-12 гадоў.