16 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" павышае ўзровень відовішчнасці. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала аб форуме народная артыстка Украіны, прафесар, член журы X Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2012" Аніко Рэхвіяшвілі. "На "Славянскім базары ў Віцебску" я ў восьмы ці дзявяты раз і з упэўненасцю магу сказаць, што гэта прафесійны фестываль, пра што сведчыць колькасны склад удзельнікаў, якія сёлета прадстаўляюць 28 краін. Важна, што на працягу ўсіх гадоў правядзення форум захоўвае сваё стаўленне і патрабавальнасць да прафесіяналізму, сур'ёзнае стаўленне да вакалу і разам з гэтым павышае ўзровень шоу-майстэрства, відовішчнасці", - сказала Аніко Рэхвіяшвілі. Артыстка прызналася, што да віцебскага фестывалю ставіцца лепш, чым да "Еўрабачання", таму што ў аснову "Славянскага базару" пакладзены прафесіяналізм і чысціня творчасці.