XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" сёння ўрачыста закрываецца, паведамляе БЕЛТА.
XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" сёння ўрачыста закрываецца, паведамляе БЕЛТА.
У песні развітання з фестывальным Віцебскам да наступнага года задзейнічана нават не сузор'е - галактыка артыстаў. Публіку чакае сустрэча з Аляксандрам Малініным, Тамарай Гвердцытэлі, Аляксандрам Буйновым, Вікай Цыгановай, Дзіянай Гурцкай, Аляксандрам Саладухам, Максам Барскіх, Раберціна Ларэці і многімі іншымі.
Але перш (а 18.00) публіку ў Летнім амфітэатры парадуе народнымі матывамі Кубанскі казачы хор. А ў абласной філармоніі гарачыя мужчыны з грузінскага ансамбля "Аліло" шматгалоссе і спрытнымі танцамі заахвоцяць думкамі і марамі ў горы.
"Тэатральныя сустрэчы" будуць па-свойму хвалюючымі. Агенцтва "Арт-партнёр XXI" (Расія) запрашае рамантыкаў у канцэртную залу "Віцебск", дзе часова абвешчана "Тэрыторыя любові". У той жа час у Коласаўскі тэатр трапяць аматары містыкі, трылераў і творчасці Н. Гогаля - Маскоўскі тэатр на Паўднёвым-Захадзе пакажа спектакль "Ігракі".
Хоць фестываль вулічнага мастацтва "На сямі вятрах" афіцыйна закрыўся напярэдадні, на яго пляцоўках у горадзе сёння яшчэ працягнуцца прадстаўленні, танцы, дэкламацыя вершаў. Парадуе дзяцей і дарослых "Лялечны квартал" - мілай паэтычнай прыпавесцю па матывах народнай казкі "Алёнушка і Іванушка".
Словом, паўтараючы песню Queen, - Show must go on. Гэта ж тычыцца ўсяго фестывалю, праекты якога працягнуцца і пасля закрыцця - да 18 ліпеня.