Сёлета галоўнае музычнае ўпрыгожанне ліпеня — Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» — працягне прыцягваць да сябе таленты і прыхільнікаў з усіх куткоў планеты.


— Сёлета «Славянскі базар у Віцебску» стане, без перабольшання, самым буйным open air фестывалем Еўропы. Таму што ён не абмежаваны тэрыторыяй нейкага аднаго месца ці раёна. Гэта тэрыторыя цэлага горада!
На сцэне Летняга амфітэатра — галоўнага музычнага сімвала «Славянскага базару» — запланавана 7 самых маштабных мерапрыемстваў. Гэта конкурс маладых выканаўцаў, цырымоніі адкрыцця і закрыцця фестывалю, традыцыйны канцэрт «Саюзная дзяржава запрашае...», а таксама папулярныя музычныя праекты «Залаты хіт», «Шансон ТВ: усе зоркі» і «Рок на ўсе часы». У апошнім канцэрце сярод іншых чакаем на сцэне гурты «Чыж & Ко», «Ваплі Відаплясава», Аляксандр Іваноў і яго праект «Ронда», а таксама Вадзім Самойлаў з «Агатай Крысці». А вось заяўленыя раней сольныя выступленні дырэкцыі давялося адмяніць. Пры гэтым большасць улюбёных артыстаў з Расіі, Украіны і іншых краін выступяць у зборных канцэртах.Прыедуць у Віцебск і маладыя выканаўцылі: дарослы і дзіцячы вакальныя конкурсы засталіся ў фестывальнай праграме. У дзіцячым «базарчыку» возьме ўдзел 21 выканаўца з 21 краіны, адпаведна. Ва ўрослым — 18 артыстаў. Што тычыцца лагістыкі і магчымасці трапіць на тэрыторыю Беларусі, то дырэкцыя фестывалю ўжо месяц шчыльна працуе над гэтым пытаннем, распавядае дырэктар форуму Глеб Лапіцкі:
— Плюс у тым, што мы як арганізатары фестывалю не адны. «Славянскі базар у Віцебску» — мерапрыемства дзяржаўнага ўзроўню, мы супрацоўнічаем з усімі структурамі: МЗС, Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам культуры. Натуральна, мы таксама рэагуем на падзеі, якія адбываюцца за межамі Беларусі і адсочваем эпідэміялагічную сітуацыю ва ўсім свеце. Вядома, не ўсюды магчыма звычайнае перасячэнне межаў. У некаторых выпадках неабходныя эксклюзіўныя дамовы з іншымі дзяржавамі. Усе гэтыя пытанні цяпер прапрацоўваюцца з ведамствамі тых краін, адкуль да нас прыедуць госці.
Міністр культуры Юрый Бондар лічыць, што было б няслушна маладых артыстаў, якія выйгралі ў сябе на радзіме права прадстаўляць краіну на конкурсе маладых выканаўцаў у Віцебску, пазбавіць магчымасці прыехаць і выступіць на сцэне Летняга амфітэатра:<