12 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" спрыяе ўмацаванню духоўнага адзінства славянскіх народаў, сказана ў прывітанні гасцям і ўдзельнікам XXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, перадае карэспандэнт БЕЛТА з канцэрта ўрачыстага адкрыцця форуму. "Гэта цудоўнае свята, якое збірае ў Беларусі тысячы гасцей, стала добрай традыцыяй і спрыяе распаўсюджванню культурных каштоўнасцей славянскіх народаў, умацаванню іх духоўнага адзінства. Фестываль славіцца шчырасцю і гасціннасцю, на якія спрадвеку шчодрая беларуская зямля. Яго дружалюбная, творчая атмасфера, насычаная праграма прыцягваюць прыхільнікаў музыкі, тэатра, танцаў, кіно, жывапісу. Перакананы, што і ў гэты раз нас чакае мноства яркіх уражанняў", - падкрэслена ў віншаванні Прэзідэнта Расіі. "У Віцебск з'язджаюцца як прызнаныя майстры, так і маладыя таленты. Усё больш шырокай становіцца геаграфія ўдзельнікаў фестывалю. Карыстаючыся нязменным поспехам у гледача, ён пацвярджае, што мастацтва не ведае межаў, а мова мастацтва не мае патрэбы ў перакладзе", - заключыў у прывітальным адрасе Уладзімір Пуцін, шчыра павіншаваўшы ўсіх з адкрыццём форуму.-0-

БЕЛТА