8 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Наваполацкі гарадскі аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь праводзіць праверку па факце няшчаснага выпадку з гібеллю ў ААТ "Нафтан", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.
У выніку падзення будаўнічых лясоў на тэрыторыі ААТ "Нафтан" загінуў грамадзянін Расіі 1957 года нараджэння. Тэхнічны інспектар пецярбургскага філіяла нарвежскай фірмы, грамадзянін Беларусі 1978 года нараджэння атрымаў траўмы і дастаўлены ў бальніцу.
Падзенне будаўнічых лясоў, на якіх знаходзіліся людзі, адбылося ў рэзервуары, які будуецца, аб'ёмам 10 тыс. куб.м.
У прычынах трагічнага здарэння таксама разбіраюцца спецыялісты Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы. -0-
БЕЛТА
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі расійскага спецыяліста на "Нафтане"
8.10.20120 праглядаў