Як адзначаюць спецыялісты, за кошт устаноўкі новых вытворчых ліній аб'ёмы перапрацоўкі тут павінны ўзрасці з 44 тысяч кубаметраў да 60 тысяч у год. Рост прыбытку плануецца больш чым у 3,5 раза, рэнтабельнасці — з 10 да 19 працэнтаў.
Экспарт павінен павялічыцца з 1,8 млн да 3 млн долараў. Ужо цяпер прадукцыя прадпрыемства паспяхова прадаецца ў шэрагу краін СНД і нават у Кітаі. Па падліках спецыялістаў, тэрмін акупнасці праекта па мадэрнізацыі — 3,5 года.
Акрамя вырабу якаснай будаўнічай дошкі, на прадпрыемстве наладзілі вытворчасць садовай мэблі і нават драўляных вырабаў, якія запатрабаваны ў побыце. Напрыклад, апрацоўчыя дошкі.
Акрамя гэтага, дрэваапрацоўчы цэх сёння — гэта 70 працоўных месцаў. Падвоз работнікаў арганізаваны з Лепеля, Бегамля і бліжэйшых вёсак.
Наступная лакацыя ў маладых спецыялістаў — паспяхова працуючы мясцовы дрэваапрацоўчы цэх, які істотна абнавіўся ў межах рэалізацыі ініцыятывы «Адзін раён – адзін праект».
14.11.20251 праглядаў