Сёння ў сацыяльнай установе догляд, лячэнне і клопат атрымліваюць 18 чалавек. Кожнаму з іх у рамках акцыі "Ад усёй душы" таксама былі перададзены падарункі і адрасаваны шчырыя словы віншаванняў.

Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» ўпершыню была праведзена тры гады таму і ярка прадэманстравала сваю важнасць і значнасць.

Беларусь – сацыяльная дзяржава, а клопат пра дзяцей і пажылых людзей – адзін з асноўных яе індыкатараў. Быць побач з пажылымі людзьмі, падарыць ім сваё цяпло напярэдадні такіх светлых святаў, як Новы год і Раство Хрыстова – ініцыятыва Кіраўніка дзяржавы, якая ўжо стала добрай традыцыяй, - адзначыў Віктар Азаронак

Наша мэта — не толькі падарыць свята, але і стварыць аснову для пастаяннай падтрымкі пажылых людзей. Акцыя накіравана на кансалідацыю грамадства, - дадала Вераніка Хомбак.