7 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Слесар з Глыбокага атрымаў тэрмін за крадзеж запчастак з сельгастэхнікі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастановаў па крымінальных справах пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Арэх. У перыяд пасяўной 2011 года слесар Глыбоцкага райаграсэрвісу ўкраў разам з двума саўдзельнікамі, работнікамі гэтага ж прадпрыемства, рэсоры з рознай тэхнікі на агульную суму Br25 млн., якія затым збыў знаёмаму індывідуальнаму прадпрымальніку. За крадзеж, учынены ў буйным памеры, мужчына асуджаны на пяць гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі. Характэрна, што менш чым за год да здзяйснення гэтага злачынства глыбачанін ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці па аналагічным факце: працуючы аграномам ў адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна, у 2010 годзе ён выкраў цэлы сельгасагрэгат, прычыніўшы гаспадарцы ўрон у асабліва буйным памеры. Тады суд прыгаварыў яго да пяці гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.-0-

БЕЛТА