У Лепелі прайшоў раённы злёт клубаў юных ратавальнікаў-пажарных. Цэлы шэраг конкурсаў чакаў рабят

Вызначалі найлепшых у «Аглядзе строя»: ацэньвалі строявую выправу, знешні выгляд удзельнікаў, выразнасць выканання каманд.

Далей ішлі конкурсы «Знаўцы», дзе ўдзельнікі дэманстравалі веды па бяспецы жыццядзейнасці, выпрабаванне «Візітная картка».

Прадэманстравалі рабяты і фізічную падрыхтоўку ў «Пажарным кросфіце» і "Баявым разгортванні".



У выніку ўпартай барацьбы 1 месца заваявала каманда «Іскра» ДУА "Гімназія ім. І. М. Ерашова г. Лепеля,

2 месца заняла каманда "Маланка" ДУА "Сярэдняя школа 1 г. Лепеля

3 месца заняла каманда "Факел" ДУА "Бароўская СШ ім. Г. К. Жукава Лепельскага раёна".