Больш за 80 чалавек сёння выйшлі на пасадку саджанцаў бярозы і сосны на тэрыторыю Слабодскага лясніцтва. Фронт работы - 6600 саджанцаў на 1 гектар. Дарэчы, агульная плошча лесасекі - каля 28 га.

Прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, працоўных калектываў - дружна лепельчане далучыліся да добрай справы. Дапамагаюць землякам сёння і госці са сталіцы - супрацоўнікі Мінскага завода безалкагольных напояў. Адзначым, менавіта гэтай кампаніі Лепельскі лясгас перадае бярозавы сок для далейшай перапрацоўкі.

Акцыя "Дай лесу новае жыццё" - гэта выдатны прыклад экалагічнага валанцёрства і ўдзелу грамадзян у аднаўленні лясоў.

Некалькі хвілін, каб успомніць, як карыстацца мячом Калесава, абавязковы інструктаж па тэхніцы бяспекі – і работа закіпела на адведзеным пад пасадку ўчастку.

Кожны пасаджаны саджанец – крок да захавання прыроды і паляпшэння экалогіі, упэўнены ўдзельнікі акцыі.

Робім важную, высакародную справу – уносім свой уклад у аднаўленне аднаго з галоўных рэсурсаў нашай краіны – лесу.

Сёлета акцыя «Дай лесу новае жыццё», ініцыяваная мінулай восенню Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, праходзіць з 21 сакавіка па 12 красавіка.

Галоўнай яе мэтай з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду, а таксама аднаўлення ўчасткаў, пацярпелых у выніку ўраганных вятроў. Сёлета акцыя прымеркавана да Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пасадка запланавана ў Лепельскім раёне і на заўтра...