У артыкуле 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замацавана, што абарона Рэспублікі Беларусь – абавязак і святы доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
У артыкуле 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замацавана, што абарона Рэспублікі Беларусь – абавязак і святы доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Пракуратурай раёна сумесна з ваенным камісарыятам Лепельскага і Ушацкага раёнаў праведзена сустрэча з выступленнем на тэму ваенна-патрыятычнага выхавання з выпускнікамі УА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» і з прызыўнікамі Лепельскага раёна на мерапрыемстве па ўручэнні павестак.
Таксама растлумачана адказнасць за неяўку без уважлівай прычыны ў ваенны камісарыят або на мерапрыемствы па прызыве на вайсковую службу, так артыкулам 25.1. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць з накладаннем штрафу, у залежнасці ад кваліфікуючых прыкмет правапарушэння, да шасці базавых велічынь. Калі ж прызыўнік свядома ўхіляецца ад мерапрыемстваў прызыву, і яго дзеянні перашкодзілі прыняццю прызыўнай камісіяй рашэння аб выкананні грамадзянінам воінскага абавязку, ён можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па артыкуле 435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, частка 1 якой прадугледжвае пакаранні ў выглядзе штрафу, або арышту, або абмежавання волі тэрмінам да 2 гадоў, або пазбаўлення волі на гэты ж тэрмін. Пры ўхіленні ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу шляхам наўмыснага нанясення сабе цялеснага пашкоджання, альбо сімуляцыі захворвання, альбо падлогу дакументаў або іншага падману, такі прызыўнік можа быць асуджаны па частцы 2 арт.435 Крымінальнага кодэкса да пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў.
Намеснік пракурора раёна
малодшы саветнік юстыцыі
В.М. Жыгімонт