Служба занятасці Беларусі летась аказала садзейнічанне ў перасяленні на новае месца жыхарства і працы 252 сем'ям беспрацоўных. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Служба занятасці Беларусі летась аказала садзейнічанне ў перасяленні на новае месца жыхарства і працы 252 сем'ям беспрацоўных. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Больш за іншых зацікаўлены ў пераездзе сем'і з непаўналетнімі дзецьмі. У складзе пераселеных сем'яў пераважаюць людзі працаздольнага ўзросту. Перасяленне ажыццяўляецца пераважна ў сельскую мяснасць. Агульнарэспубліканскі банк вакансій штомесяц мае каля 1,5 тыс. вольных працоўных месцаў з прадастаўленнем жылля ў сельскай мяснасці. Працаўладкаванне беспрацоўных, што перасяліліся, ажыццяўляецца па найбольш запатрабаваных у сельскагаспадарчай вытворчасці прафесіях (спецыяльнасцях): жывёлаводы, аператары машыннага даення, трактарысты, кіроўцы, ветурачы, заатэхнікі, бухгалтара і інш. Дарэчы, большасць сем'яў мяняюць прапіску ў межах адной вобласці.
Дзяржаўнай праграмай садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2014 год прадугледжвалася перасяліць 206 сем'яў беспрацоўных (з іх згоды) з выплатай грашовай падтрымкі і кампенсацыяй выдаткаў на пераезд. Гэта даволі эфектыўная мера забеспячэння кадрамі працанедастатковых раёнаў, адзначылі ў міністэрстве. Па словах спецыялістаў, пераразмеркаванне працоўных рэсурсаў па рэгіёнах з улікам рэальных патрэб у рабочай сіле, павышэнне тэрытарыяльнай мабільнасці сельскага насельніцтва - важныя аспекты рэгулявання сітуацыі на рынку працы.
Гадавое заданне ў цэлым па рэспубліцы выканана на 122,3%. Самы высокі гэты паказчык - у Брэсцкай і Віцебскай абласцях (220% і 140%). Віцебская вобласць лідзіруе і па колькасці пераселеных сем'яў беспрацоўных (86).
Калі чалавек жадае ўдзельнічаць у праграме перасялення, яму неабходна звярнуцца ў службу занятасці па месцы пастаяннага жыхарства. Тут можна атрымаць усю інфармацыю аб вакансіях і прадастаўляемым жыллі. Перасяленню падлягаюць (з іх згоды) беспрацоўныя мужчыны ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў і беспрацоўныя жанчыны ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў і іх сем'і. Беспрацоўнаму, які заключыў дагавор аб перасяленні на новае месца жыхарства і працы, ажыццяўляецца выплата грашовых сродкаў у памеры сяміразовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ з 1 лютага гэтага года ўстаноўлены ў памеры Br1 млн 428 тыс. 100). Пры перасяленні беспрацоўнага, у складзе сям'і якога некалькі беспрацоўных, 7 БПМ выплачваецца кожнаму з іх пры ўмове заключэння з імі дагавора і прадастаўленні гарантаванага працоўнага месца. Дадаткова ажыццяўляецца выплата грашовых сродкаў беспрацоўным у памеры 2 БПМ пры перасяленні з гарадоў на новае месца жыхарства і працы ў малыя, сярэднія гарадскія паселішчы, у сельскую мясцовасць, а таксама ў гарады-спадарожнікі.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)