За студзень – кастрычнік 2022 г. службай занятасці Віцебскай вобласці субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, а таксама дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму прадастаўлены 91 беспрацоўнаму грамадзяніну, з іх для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці – 64 беспрацоўным, рамеснай дзейнасці – 26, у сферы аграэкатурызму – 1.
З мэтай павышэння фінансавай пісьменнасці пры садзейнічанні службы занятасці за студзень – кастрычнік 2021 г. арганізавана навучанне па курсе ”Асновы бізнес-планавання“ 84 беспрацоўным. З ліку тых, хто прайшоў навучанне асновам прадпрымальніцкай дзейнасці 49 беспрацоўным прадастаўлена субсідыя.
Асноўнымі відамі прадпрымальніцкай дзейнасці, выбранымі беспрацоўнымі, з'яўляюцца: рознічны гандаль (выдзелена 16 субсідый), прадастаўленне паслуг цырульнямі і салонамі прыгажосці (10), дзейнасць аўтамабільнага грузавога транспарту і таксі (8), аказанне паслуг у галіне будаўніцтва, аздаблення, электрамантажных, тынкавальных, сантэхнічных і іншых рамонтных работ (5).
Крыніца: vitebsk-region.gov.by