Юрыдычная кансультацыя Лепельскага раёна Віцебскай абласной калегіі адвакатаў
Юрыдычная кансультацыя Лепельскага раёна Віцебскай абласной калегіі адвакатаў, 211174, вуліца Савецкая, 50, кабінет № 9, горад Лепель Віцебскай вобласці, тэлефон: 6-16-31
ЮРЫДЫЧНАЯ КАНСУЛЬТАЦЫЯ ЛЕПЕЛЬСКАГА РАЁНА ПРАЦУЕ з 8:30 да 13:00, з 14:00 да 17:30; субота, нядзеля – выхадныя.
Штодзённы прыём грамадзян ажыццяўляе дзяжурны адвакат. Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне: 8 02132-6-16-31, м.т. + 375295978953 альбо м.т. + 375296266119
Адвакаты аказваюць наступныя віды юрыдычнай дапамогі:
- даюць кансультацыі і тлумачэнні па юрыдычных пытаннях, вусныя і пісьмовыя даведкі па заканадаўстве;
- складаюць заявы, скаргі і іншыя дакументы прававога характару;
- ажыццяўляюць прадстаўніцтва ў судах і іншых органах і арганізацыях па грамадзянскіх справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
- удзельнічаюць у папярэднім следстве і ў судзе па крымінальных справах у якасці абаронцаў, а таксама прадстаўнікоў пацярпелых, грамадзянскіх іскальнікаў, грамадзянскіх адказчыкаў.
Адвакаты аказваюць фізічным і юрыдычным асобам таксама і іншую прававую дапамогу, у тым ліку па абароне правоў спажыўцоў.
Дадатковую інфармацыю аб рабоце адвакатаў Віцебскай абласной калегіі адвакатаў і Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Вы можаце атрымаць на сайтах