Традыцыйны мазгавы штурм сёлета сабраў 17 каманд. Гульня складалася з двух блокаў: «Эрудыцыя» і «Логіка». Як адзначылі многія разумнікі, падобныя спаборніцтвы зарэкамендавалі сябе як вельмі запатрабаваная форма адпачынку, і з кожным годам прыхільнікаў у турніру становіцца больш.
Арганізатарамі гульні выступілі аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, РК ГА БРСМ і Лепельскае раённае аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь».
Па выніках інтэлектуальнага спаборніцтва ў агульным заліку:
перамогу атрымала каманда Лепельскай ЦРБ.
Ганаровае другое месца ў Лепельскага МКК.
Трэцяе дасталася камандзе Бароўскай сярэдняй школы.
Змест і лагічнае мысленне праявілі каманды прадпрыемстваў і ўстаноў Лепельскага раёна падчас раённага інтэлектуальнага турніру «ЛідарУМ – 2025»
17.4.20250 праглядаў