Паводле папярэдняй інфармацыі, 25 кастрычніка каля 10 гадзін паблізу Лепеля 64-гадовая кіроўца Volkswagen, выязджаючы з другараднай дарогі на трасу М3 Мінск – Віцебск, не прадаставіла перавагу аўтамабілю Audi, які рухаўся па галоўнай дарозе.
У выніку сутыкнення кіроўца і 63-гадовы пасажыр Volkswagen загінулі, 32-гадовы кіроўца Audi шпіталізаваны.
На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.
Смяротнае ДТЗ пад Лепелем: загінулі кіроўца і пасажыр
27.10.20250 праглядаў