З 16 па 31 студзеня ў Лепельскім раёне пройдзе агляд-конкурс «Наш бяспечны дом (кватэра)»
З 16 па 31 студзеня ў Лепельскім раёне пройдзе агляд-конкурс «Наш бяспечны дом (кватэра)»
Конкурс праводзіцца ў намінацыі:
- «Гэта бяспечны дом – наведзены парадак у ім!».
Намінацыя «Гэта бяспечны дом – наведзены парадак у ім!»
Удзельнікам неабходна прадставіць свой праект (у выглядзе фатаграфій або відэароліка) забеспячэння бяспекі ў сваім доме (кватэры).
У гэтым праекце неабходна паказаць, як у доме (кватэры) выконваюцца правілы бяспекі: праца ацяпляльных прыбораў, электраправодкі, наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і інш.).
Гаспадары прыватных дамоў дадаткова могуць прадэманстраваць свой падыход да забеспячэння бяспекі на прыдамавой тэрыторыі. Таксама ўдзельнікі могуць рэалізаваць свае праекты па прынцыпе «Да і пасля». У гэтым выпадку ім неабходна паказаць не толькі канчатковы вынік, але і наглядна прадэманстраваць, як яны яго дасягнулі. Асобна можна акцэнтаваць увагу на абавязках кожнага члена сям'і ў забеспячэнні бяспекі ў доме, а таксама іх на асабістым укладзе ў гэты працэс. Неабходна падысці да справы творча!
У Конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне без узроставых і іншых абмежаванняў, якія пражываюць у прыватным доме або кватэры. Вітаецца ўдзел сем'яў у поўным складзе. Дапускаецца ўдзел, як у асобнай намінацыі, так і ў некалькіх.
Для ўдзелу ў конкурсе на выбар неабходна падрыхтаваць фатаграфіі (колькасць – 4-6 шт.) або відэаролік (працягласць – да 01:30 мін.) са сваім праектам «Наш бяспечны дом (кватэра)».
Умовы правядзення
Для ўдзелу ў раённым аглядзе-конкурсе ў тэрмін да 31 студзеня 2023 года на электронную пошту fedrvichtatjana@rambler.ru прадастаўляюцца фота альбо відэаролікі работ.