Паважаныя спадарыні і спадары! З 7 па 18 снежня ў Лепельскім раёне пройдзе агляд-конкурс «Навагодні дызайн МНС».
Паважаныя спадарыні і спадары!
З 7 па 18 снежня ў Лепельскім раёне пройдзе агляд-конкурс «Навагодні дызайн МНС».
Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:
- «Навагодняе афармленне кватэры (жылых памяшканняў домаўладання)»;
- «Навагодні дэкор акон»;
- «Навагодняе афармленне прысядзібнага ўчастка».
У Конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне без узроставых і іншых абмежаванняў, якія пражываюць у прыватным доме або кватэры. Вітаецца ўдзел сем'яў у поўным складзе. Дапускаецца ўдзел як у асобнай намінацыі, так і ў некалькіх.
Удзельнікі рыхтуюць фота(відэа)прэзентацыю свайго навагодняга дызайну прыдамавога ўчастка або кватэры, домаўладання ў стылі МНС, навагодняга дэкору акон. У прэзентацыі можна паказаць як канчатковы вынік, так і працэс падрыхтоўкі і ўпрыгожвання тэрыторыі або памяшканняў да навагодніх урачыстасцей, асабісты ўклад кожнага члена сям'і. Для стварэння цэласнасці і паўнаты зрокавай карціны дапускаецца выкарыстанне любых тэматычных элементаў, упрыгожванняў і атрыбутаў Новага года, выкананых у тэматыцы МНС.
Умовы правядзення
Для ўдзелу ў раённым аглядзе-конкурсе ў тэрмін да 18 снежня 2020 года на электронную пошту fedrvichtatjana@rambler.ruпрадастаўляюцца фота або (відэа)прэзентацыі работ і заяўкі на ўдзел (Дадатак 1).
Больш падрабязную інфармацыю аб удзеле ў конкурсе можна прачытаць, прайшоўшы па спасылцы.