З улікам неспрыяльнай аператыўнай абстаноўкі ў раёне, а таксама з мэтай ажыццяўлення кантролю за станам бяспечных умоў пражывання грамадзян і прадухілення гібелі людзей на пажарах у Лепельскім раёне ўсе выхадныя працавала назіральная камісія, у склад якой увайшлі работнікі раённага аддзела па НС, а таксама работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, работнікі РАУС, ЖКГ і прадстаўнікі сельсаветаў.

Назіральныя камісіі асаблівую ўвагу ўдзялілі найбольш уразлівым катэгорыям грамадзян: састарэлым; адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам; асобам, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі; непрацуючым грамадзянам; сем'ям, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

У ходзе мерапрыемстваў члены камісій правяралі спраўнасць: газавага абсталявання, аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, праводкі, печанага ацяплення. Ад тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пажылым людзям прапаноўвалася дапамога.

Так, больш чым у сямідзесяці абследаваных домаўладаннях сур'ёзных парушэнняў выяўлена не было. Аднак, у тых дамах, дзе печанае ацяпленне знаходзілася ў крытычным стане, прадстаўнікі МНС патлумачылі гаспадарам, што неабходна тэрмінова выправіць усе парушэнні, а якасць выкананых парушэнняў правераць асабіста праз тры дні і пры іх неналежным выкананні да ўладальнікаў гэтых дамоў будуць прыняты меры адміністрацыйнага уздзеяння.

Таксама члены назіральнай камісіі яшчэ раз усім домаўладальнікам нагадалі правілы пажарнай бяспекі, правілы карыстання электраабсталяваннем. Кожны грамадзянін атрымаў памятку па выкананні правілаў бяспекі жыццядзейнасці.