У мэтах процідзеяння кіберзлачыннасці, павышэння лічбавай пісьменнасці і недапушчэння
хішчэння грашовых сродкаў грамадзян, альбо іх
персанальных даных неабходна ведаць і выконваць наступныя ўмовы:

Ніколі, нікому і ні пры якіх абставінах не паведамляць рэквізіты сваіх банкаўскіх
рахункаў і банкаўскіх картак
, у тым ліку асобам, якія прадставіліся супрацоўнікамі банка або
праваахоўных органаў, пры адсутнасці магчымасці дакладна пераканацца,
што гэтыя людзі тыя, за каго сябе выдаюць.

Не варта паведамляць у тэлефонных размовах (нават супрацоўніку банка), а таксама
пасродкам зносін у сацыяльных сетках: поўны нумар карткі, тэрмін яе дзеяння, код CVC/CVV (якія знаходзяцца на адваротным баку карткі), логін і пароль да
інтэрнэт-банкінгу, пашпартныя даныя, кодавае слова (лічбавы код) з
SMS-паведамленняў.

У выпадку калі «супрацоўнік банка» у размове паведамляе, што з карткай адбываюцца
несанкцыянаваныя транзакцыі, неабходна адказваць, што вы прыйдзеце ў банк
асабіста, – усе падобныя пытанні трэба вырашаць у аддзяленні банка, а не па тэлефоне.

УВАГА: памятайце, што
супрацоўнікі банкаўскіх устаноў ніколі не выкарыстоўваюць для
сувязі з кліентам мэсэнджары (Viber, Telegram, WhatsApp).

Для ажыццяўлення
анлайн-плацяжоў неабходна выкарыстоўваць надзейныя плацежныя сэрвісы,
абавязкова правяраючы даменнае імя рэсурсу ў адрасным радку браўзера.

Не варта захоўваць банкаўскія
карткі, іх фатаграфіі і рэквізіты ў месцах, якія могуць быць даступныя
староннім асобам
.

Варта ўстрымлівацца
ад ажыццяўлення анлайн-плацяжоў, звязаных з перадаплатай і пералічэннем
задатку за тавары і паслугі
.

Не варта пералічваць
грашовыя сродкі на рахункі электронных кашалькоў, карт-рахункаў, рахункаў SIM-картак
на просьбу карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт.

Пры паступленні ў сацыяльных сетках паведамленняў ад асоб, якія знаходзяцца ў
катэгорыі «сябры», з просьбамі аб прадастаўленні рэквізітаў банкаўскіх плацежных
карточкаў, альбо просьбамі пазычыць гро