У мэтах процідзеяння кіберзлачыннасці, павышэння лічбавай пісьменнасці і недапушчэння крадзяжу грашовых сродкаў грамадзян, альбо іх персанальных даных неабходна ведаць і выконваць наступныя ўмовы
З 22.11.2021 па 01.12.2021 на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца прафілактычная акцыя «Дзесяцігоддзе кібербяспекі».
У мэтах процідзеяння кіберзлачыннасці, павышэння лічбавай пісьменнасці і недапушчэння крадзяжу грашовых сродкаў грамадзян, альбо іх персанальных даных неабходна ведаць і выконваць наступныя ўмовы:
Ніколі, нікому і ні пры якіх абставінах не паведамляць рэквізіты сваіх банкаўскіх рахункаў і банкаўскіх картак, у тым ліку асобам, якія прадставіліся супрацоўнікамі банка або праваахоўных органаў, пры адсутнасці магчымасці дакладна пераканацца, што гэтыя людзі тыя, за каго сябе выдаюць.
Не варта паведамляць у тэлефонных размовах (нават супрацоўніку банка), а таксама пры дапамозе зносін у сацыяльных сетках: поўны нумар карткі, тэрмін яе дзеяння, код CVC/CVV (якія знаходзяцца на адваротным баку карткі), логін і пароль да інтэрнэт-банкінгу, пашпартныя даныя, кодавае слова (лічбавы код) з SMS-паведамленняў.
У выпадку калі «супрацоўнік банка» у размове паведамляе, што з карткай адбываюцца несанкцыянаваныя транзакцыі, неабходна адказваць, што вы прыйдзеце ў банк асабіста, – усе падобныя пытанні трэба вырашаць у аддзяленні банка, а не па тэлефоне.
УВАГА: памятайце, што супрацоўнікі банкаўскіх устаноў ніколі не выкарыстоўваюць для сувязі з кліентам мэсэнджары (Viber, Telegram, WhatsApp).
Для ажыццяўлення анлайн-плацяжоў неабходна выкарыстоўваць надзейныя плацежныя сэрвісы, абавязкова правяраючы даменнае імя рэсурсу ў адрасным радку браўзера.
Не варта захоўваць банкаўскія карты, іх фатаграфіі і рэквізіты ў месцах, якія могуць быць даступныя староннім асобам.
Варта ўстрымлівацца ад ажыццяўлення анлайн-плацяжоў, звязаных з перадаплатай і пералічэннем задатку за тавары і паслугі.
Не варта пералічваць грашовыя сродкі на рахункі электронных кашалькоў, карт-рахункаў, рахункаў SIM-картак па просьбе карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт.
У выпадку паступлення ў сацыяльных сетках паведамленняў ад асоб, якія знаходзяцца ў катэгорыі «сябры», з просьбамі аб прадастаўленні рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак, альбо просьбамі пазычыць грошы, не варта адказваць на падобныя паведамленні, а неабходна звязацца з дадзенымі карыстальнікамі напрамую па