У бліжэйшыя некалькі сутак сіноптыкі прагназуюць узмацненне снегападу.
У бліжэйшыя некалькі сутак сіноптыкі прагназуюць узмацненне снегападу.
Пры атрыманні інфармацыі аб моцным снегападзе:
- устрымайцеся ад паездак па горадзе на асабістым аўтатранспарце;
- машыну пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража машыну варта паркаваць удалечыні ад дрэў;
- знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам;
- пазбягайце дрэў, разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў);
- асцерагайцеся частак канструкцый і прадметаў, што навісаюць над будынкамі, абарваных правадоў ліній электраперадач, разбітага шкла і іншых крыніц небяспекі;
- навучыце дзяцей, як дзейнічаць падчас непагадзі.
Пры атрыманні папярэджання аб моцнай мяцеліцы:
- зачыніце вокны, дзверы, гарышныя люкі і вентыляцыйныя адтуліны;
- прыбярыце з балконаў і падваконнікаў рэчы, якія могуць быць захоплены паветраным патокам;
- паспрабуйце выключыць паездкі.
Калі вы ў будынку:
- па магчымасці не выходзьце на вуліцу;
- калі з'явіцца такая неабходнасць, то паведаміце членам сям'і або суседзям, куды вы ідзяце і калі вернецеся;
- старайцеся не выходзіць у адзіночку.
Калі вы ў дарозе:
- рухайцеся толькі па вялікіх дарогах і шашы;
- пры выхадзе з машыны не адыходзьце ад яе за межы бачнасці;
- у выпадку няспраўнасці або пры вельмі дрэннай бачнасці: уключыце
- аварыйную сігналізацыю, спыніцеся на ўзбочыне дарогі, чакайце дапамогі ў аўтамабілі, рухавік пакіньце ўключаным, прыадкрыўшы шкло для забеспячэння вентыляцыі і прадухілення атручвання чадным газам.