У сувязі з магчымымі неспрыяльнымі метэаралагічнымі ўмовамі, звязанымі з моцнымі снегападамі МНС нагадвае, што працяглыя снегапады працягласцю 16 і больш гадзін прыводзяць да снежных заносаў і абвалаў, а снежныя буры не толькі прыносяць шкоду насельніцтву і сельскай гаспадарцы, а нямала прыводзяць і да гібелі людзей. Каб убяспечыць сябе і свае жыллё, трэба выконваць асноўныя меры засцярогі:

У сувязі з магчымымі неспрыяльнымі метэаралагічнымі ўмовамі, звязанымі з моцнымі снегападамі МНС нагадвае, што працяглыя снегапады працягласцю 16 і больш гадзін прыводзяць да снежных заносаў і абвалаў, а снежныя буры не толькі прыносяць шкоду насельніцтву і сельскай гаспадарцы, а нямала прыводзяць і да гібелі людзей. Каб убяспечыць сябе і сваё жыллё, трэба выконваць асноўныя меры засцярогі:

  • Падчас моцных снегападаў варта абмежаваць сваё перамяшчэнне па вуліцах, таксама нельга выпускаць дзяцей адных, асабліва ў сельскай мясцовасці. Падчас снежнай буры дазваляецца пакідаць памяшканні толькі ў выключных выпадках.
  • Пры папярэджанні аб магчымасці снежнай буры трэба загадзя стварыць запасы вады і прадуктаў харчавання.
  • Калі ваш дом забяспечаны незалежнай сістэмай ацяплення (газавымі балонамі, печкай і інш.), варта стварыць запас паліва.
  • Шчыльна зачыніце дзверы, вокны (жульнікі), гарышчныя (вентыляцыйныя) люкі. Прыбярыце з балконаў, падваконнікаў і лоджый рэчы, якія могуць быць захоплены паветраным патокам, тое ж самае тычыцца і прадметаў у двары ці на даху.
  • Уладальнікам будынкаў трэба сачыць за вышынёй снежнага покрыва на дахах і па меры неабходнасці прыбіраць снег, каб пазбегнуць разбурэнняў.
  • Аўтамабілістам трэба быць асабліва асцярожнымі! Калі буран заспеў вас у дарозе (у аўтамабілі), спыніцеся і ўкрыйцеся ў якім-небудзь будынку. Калі ваш аўтамабіль захраснуў, падавайце гукавыя і светлавыя сігналы, павесьце на шаст (антэну) кавалак яркай тканіны. Не пакідайце аўтамабіль, калі не ўпэўнены, што знойдзеце побач дапамогу. Паспрабуйце не заснуць з уключаным рухавіком – можна атруціцца выхлапнымі газамі, якія пранікаюць у кабіну, таму трэба пастаянна сачыць, каб выхлапная труба не забівалася снегам. Перыядычна неабходна выходзіць з аўтамабіля, разграбаць снег, каб не апынуцца пахаваным пад ім.