Пры значным выпадзенні ападкаў Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе па магчымасці адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце і скарыстацца паслугамі грамадскага.



Пры назапашванні снегу на праезнай частцы пагаршаецца кіравальнасць транспартным сродкам і павялічваецца тармазны шлях, узрастае верагоднасць заносу. У непагадзь знізіце хуткасць руху, павялічце дыстанцыю і бакавы інтэрвал, выключыце небяспечныя абгоны.

Каб не замінаць своечасовай уборцы вуліц, не паркуйцеся ўздоўж дарог, не перашкаджайце руху снегаачышчальнай тэхнікі.

Дзяржаўтаінспекцыяй арганізаваны пастаянны маніторынг стану вулічна-дарожнай сеткі на прадмет якаснай уборкі снегу і апрацоўкі супрацьгалалёднымі матэрыяламі як праезнай часткі, так і тратуараў з пешаходнымі дарожкамі, а таксама суправаджэнне калон транспарту дарожных і камунальных службаў.

Выбірайце зімовы стыль кіравання! Беражыце сябе і навакольных!