Неўстойлівае надвор'е ў выглядзе снегападу і ледзянога дажджу ўнесла карэктывы ў дарожную сітуацыю на мінулых выхадных. Па рэспубліцы зарэгістравана 692 ДТЗ з матэрыяльнай шкодай. У 16 здарэннях 17 чалавек атрымалі траўмы, трое загінулі.

692 ДТЗ з матэрыяльнай шкодай. У 16 здарэннях 17 чалавек атрымалі траўмы, трое загінулі.

Затрыманы 71 нецвярозы кіроўца, выяўлена 206 парушэнняў хуткасных рэжымаў, спынена 224 факты кіравання транспартнымі сродкамі беспраўнікамі.


Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе выконваць павышаныя меры бяспекі ў складаных умовах надвор'я. Па прагнозах сіноптыкаў у бліжэйшыя дні будзе ісці мокры снег, на асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Кіроўцам варта ўлічваць, што стан праезнай часткі на працягу маршруту можа рэзка змяняцца. Будзьце асабліва ўважлівыя пры праездзе пешаходных пераходаў, выбірайце бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю, пазбягайце любых рэзкіх рухаў і манеўраў. Перад паездкай абавязкова ачысціце аўтамабіль ад снегу і лёду, запоўніце бачок амывальніка шкла незамярзаючай вадкасцю.

Пешаходам неабходна памятаць, што аўтамабіль на слізкай дарозе часам не мае тэхнічнай магчымасці своечасова спыніцца. Пераходзіць праезную частку трэба толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся, што ўсе аўто паспяваюць спыніцца. Ва ўмовах недастатковай бачнасці і цёмны час сутак абавязкова пазначайце сябе святлоадбівальнымі элементамі!

Дзяржаўтаінспекцыя працягвае маніторынг стану вуліц і дарог краіны па своечасовым выкананні дарожнымі і камунальнымі службамі работ па ўборцы ад снежных заносаў і галалёдзіцы.