27 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Зніжэнне ўсіх відаў злачынстваў адзначаецца па выніках студзеня-лістапада ў Віцебскай вобласці, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах і аналізе судовай практыкі пракуратуры Віцебскай вобласці Аксана Балеева.
Усяго за 11 месяцаў гэтага года ў рэгіёне здзейснена 14,3 тыс. злачынстваў, што на 12% ніжэй за аналагічны перыяд мінулага года. Менш у мінулым перыядзе на 22% адбылося забойстваў (39 фактаў), на 53,3% замахаў на забойства (7), на 29,2% цяжкіх цялесных пашкоджанняў (153), на 33,8% скарацілася колькасць рабаванняў (47), на 25,5% грабяжоў (371), на 4,6% крадзяжоў (7,8 тыс.). Паменшылася колькасць махлярстваў, хуліганстваў, вымаганняў, угонаў аўтатранспарту, цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.
Станоўчай тэндэнцыяй Аксана Балеева назвала зніжэнне на 19,2% рэцыдыўных злачынстваў (4,1 тыс.), на 19,3% - злачынных дзеянняў, здзейсненых у групе асоб (836), і на 10,9% злачыннасці сярод непаўналетніх. Вынікова папрацавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў над раскрыццём карупцыйных злачынстваў. За студзень-лістапад выяўлена 329 такіх фактаў, што на 7,5% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Агульная раскрывальнасць злачынных дзеянняў склала ў рэгіёне 63,5%. Пры гэтым практычна цалкам раскрываюцца забойствы, замахі на забойствы, вымагальніцтва, рабаванні. Раскрывальнасць махлярстваў склала 83%, хуліганстваў - 78,4%, крадзяжоў аўтамабіляў - 75%, з жылых памяшканняў - 59,2%. -0-
БЕЛТА
Зніжэнне ўсіх відаў злачынстваў адзначаецца па выніках студзеня-лістапада ў Віцебскай вобласці
27.12.20110 праглядаў