На падставе артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, у сувязі з усталяванымі спрыяльнымі ўмовамі надвор'я на тэрыторыі Лепельскага раёна, Лепельскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў:

  1. Зняць забарону на знаходжанне грамадзян у лясах, тарфяніках на тэрыторыі Лепельскага раёна з 10.07.2015 года.
  2. Лічыць страціўшым сілу рашэнне Лепельскага раённага выканаўчага камітэта ад 10.06.2015 г. №533 «Аб забароне знаходжання грамадзян у лясах, тарфяніках на тэрыторыі Лепельскага раёна».