У 2020 годзе ў рэспубліцы, нягледзячы на зніжэнне колькасці ДТЗ з удзелам дзяцей, узрасла колькасць параненых і загінулых у іх непаўналетніх.
У 2020 годзе ў рэспубліцы, нягледзячы на зніжэнне колькасці ДТЗ з удзелам дзяцей, узрасла колькасць параненых і загінулых у іх непаўналетніх.
З пачатку бягучага года на дарогах краіны былі траўміраваны 58 непаўналетніх, загінулі пяцёра, прычым трое з іх – у сакавіку.
У мэтах своечасовага рэагавання на сітуацыю, якая складваецца ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху, павышэння эфектыўнасці работы органаў унутраных спраў па ліквідацыі прычын і ўмоў дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам непаўналетніх з 2 па 9 красавіка 2021 года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя па папярэджанні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму «Беражыце дзяцей!».
Пры правядзенні акцыі будуць праведзены прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах і навучальных установах у частцы бяспечнай перавозкі дзяцей, перавозкі арганізаваных груп дзяцей аўтобусамі. Для аказання дапамогі грамадзянам, арганізацыі дарожнага руху, нарады Дзяржаўтаінспекцыі будуць набліжаны да найбольш напружаных участкаў вулічна-дарожнай сеткі, непасрэдна прылеглых да ўстаноў адукацыі, будзе абследавана вулічна-дарожная сетка, якая прылягае да іх.