Інфармацыйна-адукацыйны праект «Школа актыўнага грамадзяніна» ўпэўнена крочыць па Лепельшчыне.
Інфармацыйна-адукацыйны праект «Школа актыўнага грамадзяніна» ўпэўнена крочыць па Лепельшчыне. Установы адукацыі наведваюць прадстаўнікі розных структур, якія гутараць з дзецьмі на важныя тэмы. Так, напрыклад, з падлеткамі Старальнядненскай яслі-сад — базавай школы сустрэўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі на гэты раз гутарылі на тэму «Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы».
— 2 красавіка Рэспубліка Беларусь і Расійскай Федэрацыя адзначаюць Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэты выбар абгрунтаваны гістарычна і сацыякультурна, — пачаў сваё выступленне госць.
На працягу стагоддзяў беларускі і расійскі народы неаднаразова даказвалі сваё імкненне быць разам. Невыпадкова сярод чатырох заснавальнікаў Савецкага Саюза ў 1922 годзе былі і Расія, і Беларусь. Яшчэ больш аб'яднала і згуртавала нашы народы супольная барацьба з фашызмам падчас Другой сусветнай вайны.
Ігар Генадзьевіч у сваім выступленні адзначыў, што і сёння на тэрыторыі Расіі застаюцца гарады і пасёлкі, якія можна назваць беларускімі не толькі таму, што яны будаваліся сіламі беларускіх будаўнікоў, але і таму, што значную частку іх насельніцтва складаюць этнічныя беларусы. У сваю чаргу Беларусь стала родным домам для многіх соцень тысяч рускіх.
За гады існавання Саюзнай дзяржавы былі рэалізаваны і працягваюць ажыццяўляцца дзясяткі праграм. У першую чаргу, яны звязаны з навукай, абаронай, бяспекай і сацыяльнай сферай. Ёсць таксама распрацоўкі ў галіне энергетыкі, эканомікі, сельскай гаспадаркі і, вядома, палітыкі. Ключавым праектам унутры Саюзнай дзяржавы надаецца асаблівая ўвага.
Так, напрыклад, моладзевыя праграмы Саюзнай дзяржавы ўключаюць у сябе мноства мерапрыемстваў, якія фінансуюцца з саюзнага бюджэту: Міжнародная алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і літаратуры «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць»; турысцкі злёт навучэнцаў Саюзнай дзяржавы; злёт юных эколагаў Беларусі і Расіі «Экалогія без межаў» і многія іншыя.