4 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Са свінакомплексу ў Пастаўскім раёне ўкралі 17 парасятаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.
У перыяд з 16 красавіка па 1 мая з ахоўнага свінакомплексу былі выкрадзены парасяты агульнай вагой 463 кг і коштам Br23,3 млн. Недахоп жывёл устаноўлены падчас чарговай інвентарызацыі. Па факце крадзяжу Пастаўскім раённым аддзелам СК узбуджана крымінальная справа па арт.205 ч.1 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.
У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў два з выкрадзеных жывёл знайшлі жывымі ў сараі работніцы прадпрыемства - асноўнага аператара адкорму 1959 года нараджэння. За крадзеж у дачыненні да жанчыны ўзбуджана крымінальная справа па аналагічным артыкуле. Устанаўліваецца яе дачыненне да крадзяжу астатніх парасятаў. Вядзецца следства.-0-
БЕЛТА
З свінакомплексу ў Пастаўскім раёне ўкралі парасят
4.5.20120 праглядаў