Усё лета мы праводзілі час на сваіх дачах, прысядзібных участках, клапоцячыся і вырошчваючы ўраджай. Прыходзіць чарга наступнага этапу – навядзення парадку на тэрыторыі.

Усё лета мы праводзілі час на сваіх дачах, прысядзібных участках, клапоцячыся і вырошчваючы ўраджай. Прыходзіць чарга наступнага этапу – навядзення парадку на тэрыторыі.

Лепельскія ратавальнікі не могуць застацца ўбаку і прапануюць нагадаць уладальнікам участкаў, як зрабіць гэта бяспечна

- Як паказвае практыка, непрыбраны ўчастак становіцца патэнцыйным месцам здарэння вясной, а каб гэтага не адбылося, работы па ўборцы неабходна правесці восенню, - раіць старшы інспектар Панізовец Арцём.

-Каб не стаць закладнікам надзвычайнай сітуацыі вясной, прыступайце да ўборкі ўжо цяпер, але бездумна паліць смецце не варта - папярэджвае спецыяліст МНС. - Ва ўсякім выпадку, гэта нельга рабіць, калі на вуліцы вецер: бяскрыўднае полымя можа ператварыцца ў велізарны урон. Калі надвор'е спрыяльнае, перад тым, як развесці агонь, выберыце месца, якое будзе аддалена ад бліжэйшых дамоў і гаспадарчых пабудоў, побач з агнём размесціце вядро з вадой, штыкавую лапату, а калі ёсць вогнетушыцель – выкарыстоўвайце яго. Так вы стварылі бяспечныя ўмовы для яго гарэння, аднак не трэба забывацца пра тое, што спальванне смецця – справа падкантрольная і адлучацца «па сваіх справах» нельга ні на хвіліну. А вось калі агонь пагасне, для большай упэўненасці, заліце яго вадой.

Удалага закрыцця сезона!