Пажары з-за няправільнай эксплуатацыі ацяпляльных печаў часта адбываюцца па прычыне неабдуманасці чалавека. За станам печы неабходна сачыць пастаянна.

Пажары з-за няправільнай эксплуатацыі ацяпляльных печаў часцяком адбываюцца па прычыне неабдуманасці чалавека. За станам печы неабходна сачыць пастаянна.

Печ, комін у месцах злучэння з драўлянымі скляпеннямі або паміжпавярховымі перакрыццямі павінны мець запаўненне цаглянай кладкі – раздзелку. Не трэба забываць і пра запаўненне сценак печы. Любая печ павінна мець самастойны фундамент і не прымыкаць непасрэдна да драўляных канструкцый. Трэба пакідаць паміж імі паветраны прамежак – адступку.

На падлозе перад топкай павінен ляжаць непашкоджаны прадтопачны ліст памерам не менш за 50х70 см з негаручага матэрыялу. Падыходы да печы з боку топачнай дзверцы павінны быць свабоднымі. Мэбля павінна знаходзіцца на адлегласці не бліжэй за 70 см ад печы, а ад топачных адтулін – не менш чым на 125 см.

Пры эксплуатацыі печаў і камінаў забараняецца:

- пакідаць без нагляду печы і каміны, якія топяцца, а таксама даручаць нагляд за імі малалетнім дзецям;

- размяшчаць паліва, іншыя гаручыя рэчывы і матэрыялы на прадтопачным лісце, а таксама паблізу печаў і непасрэдна на іх паверхні;

- ужываць для распальвання печаў і камінаў бензін, газавае паліва і іншыя лёгкаўзгаральныя і гаручыя рэчывы;

- распальваць печ дровамі, даўжыня якіх не змяшчаецца ў топку;

- выкарыстоўваць вентыляцыйныя і газавыя каналы ў якасці комін;

- пераграваць печы.

Акрамя таго, нельга тапіць печы з адкрытымі дзверцамі, сушыць на іх адзенне і дровы, складаць і ставіць каля яе розныя гаручыя матэрыялы. Варта памятаць, што топка печы на працягу доўгага часу прыводзіць да перагрэву асобных яе частак. Таму рэкамендуецца яе тапіць не часцей за 2-3 разы на дзень па 1-1,5 гадзіны. За тры гадзіны да сну топка печы павінна быць спынена.

Неабходна пастаянна сачыць за тэхнічным станам любога ацяпляльнага прыбора. Паверхні печаў і комінаў павінны сістэматычна ачышчацца ад пылу і іншых гаручых адкладаў. Шлак і попел неабходна выдаляць у спецыяльна адведзенае для іх бяспечнае месца і заліваць іх вадой.

Каб пазбегнуць утварэння расколін у кладцы, прачышчайце комін ад сажы, якая назапашваецца ў ім, не радзей за 1 раз на тры месяцы, перыядычна