28 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Уласная мінеральная вада з'явіцца ў 2013 годзе ў лепельскім дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры (ДРАЦ) "Жамчужына", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар лячэбна-аздараўленчай установы Вера Закрэўская.
Праект па мінеральнай вадзе рэалізуецца цэнтрам у бягучым годзе. Па дзяржаўнай праграме па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС праектам ужо асвоена Br6,7 млрд. Прабураны дзве свідравіны (глыбінёй 300 м для арганізацыі пітнога водазабеспячэння і 500 м - для бальнеалекавання), выкананы супутнія работы. Рыхтуецца бальнеалагічнае заключэнне па магчымасцях прымянення атрыманай вады і лячэння ёю.
Для завяршэння праекта "Жамчужыне" не хапае Br2,5 млрд. на правядзенне камунікацый, падключэнне водазабеспячэння да ваннаў і басейна, а таксама завяршэнне будаўніцтва бювета, размешчанага для зручнасці аздараўленцаў каля пераходу паміж корпусамі. "У сувязі з гэтым мы спадзяёмся на падтрымку абласных органаў улады, Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС", - адзначыла Вера Закрэўская, падкрэсліўшы, што сродкі цэнтра таксама сюды накіроўваюцца. У прыватнасці, за кошт уласнага фінансавання была выраблена праектна-каштарысная дакументацыя, атрымана заключэнне РУП "Белгеалогія".
ДРАЦ "Жамчужына" размешчаны ў сасновым бары на беразе возера Шчыбот. Тут створаны ўсе неабходныя ўмовы для пражывання, аздараўлення і рэабілітацыі дзяцей з рознымі паталогіямі. Па выніках дзяржаўнай атэстацыі санаторна-курортных і аздараўленчых устаноў цэнтру прысвоена першая катэгорыя. У бягучым годзе тут змаглі аздаравіцца каля 10 тыс. дзяцей з дарослымі, у тым ліку па пуцёўках Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва - звыш 6 тыс. дзяцей, за кошт сродкаў Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы - 300. Звыш 1 тыс. юных беларусаў адпачылі ў "Жамчужыне" ў перыяд летніх канікул. Агульны аб'ём інвестыцый, накіраваных у 2012 годзе на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы цэнтра і рэалізацыю праекта па мінеральнай вадзе, склаў каля Br10 млрд.-0-
БЕЛТА
Уласную мінеральную ваду з'явіцца ў 2013 годзе ў лепельскім аздараўленчым цэнтры "Жамчужына"
28.11.20120 праглядаў