У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рукадзельніцы Надзеі Старадумкавай. Хочацца адразу адзначыць, што лепяльчане ўжо знаёмыя з творчасцю гэтай таленавітай майстрыхі, бо выстава не першая. Найцікавейшыя падарункі, мноства прадметаў інтэр'ера, мілыя рэчыцы ручной працы, цацкі прадставіла Надзея Віктараўна для наведвальнікаў. Яна працуе настаўнікам працоўнага навучання ў Палсвіжскай базавай школе і свой вопыт перадае вучням. У гэты дзень яе вучні прыехалі падтрымаць рукадзельніцу і сказаць ёй цёплыя словы. Некаторыя вырабы яны стваралі разам на ўроках. І цяпер з гонарам праходзяць каля сумеснай творчасці сваіх рук, разумеючы, што тут ёсць і іх часцінка працы. Такія мерапрыемствы прыцягваюць наведвальнікаў, якія любяць і цэняць эксклюзіўную ручную працу. І тут, хочацца сказаць, сабраліся менавіта такія людзі. У ходзе мерапрыемства аформіўся дыялог з добрымі парадамі, як лепш зрабіць той ці іншы выраб. Для сябе зрабіла выснову, што выстава — гэта месца, дзе можна запазычыць ідэю для падарункаў сваім блізкім, прыемна правесці час у крузе цікавых людзей, дзе нават самотны госць стане часткай вялікай кампаніі добрых людзей. Наталля ХРАПОВІЦКАЯ.