Несвоечасовая уборка снегу і ўтварэнне галалёдзіцы на дарозе ўплываюць на ўзровень аварыйнасці.

- Тэрытарыяльныя падраздзяленні ДАІ ажыццяўляюць кантроль за эксплуатацыйным станам аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, у межах кампетэнцыі прымаюцца меры па іх устра-ненню, — адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення галоўнага ўпраўлення ДАІ МAB МУС Аляксандр Хромчанка.

У кастрычніку супрацоўнікі праверылі гатоўнасць да зімы дарожных і камунальных службаў. Ацанілі наяўнасць і спраўнасць спецтэхнікі і запасы пясочна-саляных суме-сяў. Па выяўленых недахопах вынесены прадпісанні для іх устра-нення. Цяпер пад асаблівай увагай якасць утрымання дарог.

Але пытанні да своечасовай уборкі снегу і апрацоўкі вуліц яшчэ застаюцца: — Супрацоўнікі ДАІ падчас нясення службы выяўляюць небяспечныя зоны і папярэджваюць аб іх удзельнікаў руху, аказваюць неабходную дапамогу.

Для ўстаранення недахопаў на дарогах у мэсэнджары Telegram створаны чат-бот @GAI_DOROGI_BOT. Сюды можна адпраўляць фота з дэфектамі. Таксама працуе і гарачая тэлефонная лінія.