Дамоўленасці аб супрацоўніцтве замацавалі подпісамі ў анлайн фармаце кіраўнік Віцебшчыны Аляксандр Субоцін і губернатар правінцыі Цзянсі Е Цзяньчун.

Бакі плануюць развіваць усебаковае супрацоўніцтва і кантакты ў сферах гандлю, эканомікі, навукі, тэхнікі, адукацыі, спорту, аховы здароўя і ў іншых галінах.

– Мы высока ацэньваем узровень узаемаадносін паміж нашымі рэгіёнамі, накіраваны на павышэнне дабрабыту насельніцтва і развіццё эканомікі.

З моманту ўстанаўлення адносін дзелавога супрацоўніцтва з Урадам правінцыі Цзянсі мы паспяхова правялі канферэнцыі па пытаннях прафесійнай адукацыі і падрыхтоўкі інжынерна-тэхнічнага персаналу, абмяняліся вопытам па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй.

У горад Наньчан пачалі рэгулярна курсіраваць кантэйнерныя цягнікі, у фарміраванні якіх прымала ўдзел наша лагістычная кампанія з Оршы. Горад Наньчан усталяваў партнёрскія сувязі з горадам Оршай, а горад Фучжоу – з Полацкам.

Безумоўна, пандэмія аказала негатыўны ўплыў на пытанні актывізацыі нашага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Для нас сёння надзвычай важна не толькі аднавіць кантакты, але і выйсці на новы ўзровень адносін.

Таксама мы гатовыя працягнуць супрацоўніцтва ў рэжыме анлайн і зацікаўлены ў арганізацыі сустрэчы, падчас якой можна прадставіць нашы вядучыя прадпрыемствы, іх распрацоўкі і тэхналогіі, якія могуць быць цікавыя для кожнага боку. Дадзеныя сустрэчы могуць мець мэтавы характар і быць прысвечаны пытанням развіцця сельскай гаспадаркі, машынабудавання, навуковых паркаў і распрацовак універсітэтаў, - адзначыў Аляксандр Субоцін.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by