16 мая ў СДК аграгарадка Вялікі Полсвіж адбыўся раённы конкурс «Саюз сэрцаў», прысвечаны Міжнароднаму Дню сям'і.
16 мая ў СДК аграгарадка Вялікі Полсвіж адбыўся раённы конкурс «Саюз сэрцаў», прысвечаны Міжнароднаму Дню сям'і. Удзельнікамі конкурсу сталі пяць маладых сем'яў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці Лепельскага раёна. Мерапрыемства пачалося з конкурсу «Візітная картка», дзе сем'і распавядалі пра сябе, прадстаўляючы ўсіх членаў сям'і, пра сваё хобі, пра сямейныя традыцыі. Далей быў конкурс «Сямейная страва», дзе ўдзельнікі дэманстравалі свае кулінарныя здольнасці, рыхтавалі стравы, якія падаюцца на святочны стол у сям'і. А яшчэ ўдзельнікі танцавалі, спявалі песні, паказвалі гумарыстычныя мініяцюры. Актыўна паўдзельнічалі ў конкурсах «Самы спрытны» і «Апрананне баявога адзення ратавальніка-пажарнага». Таксама бацькі і дзеці даведаліся пра прапагандысцкую кампанію «Ганарымся, што навучылі!». У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю і прызы.Саюз сэрцаў
24.5.20170 праглядаў