16 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Саюзная дзяржава працягне падтрымку Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Рыгор Рапота не выключыў, што ў будучыні Саюзная дзяржава можа прыўнесці і новыя формы ў правядзенне віцебскага фестывалю. Дзяржсакратар, які толькі што вярнуўся са "Славянскага базару", адзначыў, што фестываль пакідае грандыёзнае ўражанне. "Тое, што паказваюць па тэлебачанні, - гэта толькі малая частка, далёка не ўсе мерапрыемствы могуць убачыць тэлегледачы, - сказаў Рыгор Рапота. - Гэта сапраўды свята, свята не толькі для жыхароў Віцебска, але і гасцей горада. На фестываль прыязджаюць шматлікія жыхары іншых гарадоў Беларусі, а таксама з Расіі і Украіны". Рыгор Рапота падкрэсліў, што "Славянскі базар" у Віцебску ўваходзіць у тройку самых маштабных сусветных форумаў культуры.-0-

БЕЛТА