13 сакавіка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Стану і перспектывам гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Віцебскай вобласці з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі будзе прысвечана чарговае пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па эканамічнай палітыцы. Яно пройдзе сёння ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.
У парадку дня пасяджэння значыцца таксама абмеркаванне перспектыўнага праекта эканамічнай сферы Саюзнай дзяржавы: канцэпцыі навукова-тэхнічнай праграмы "Стварэнне навуковай і тэхналагічнай платформы фарміндустрыі вытворчасці высокаэфектыўных і біялагічна бяспечных прадуктаў функцыянальнага харчавання, гігіенічных і лекавых сродкаў новага пакалення на аснове лактаферыну і іншых бялкоў чалавека". Праект плануецца да рэалізацыі ў 2014-2018 гадах і рыхтуецца да разгляду на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.
На пасяджэнні прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі прадаставяць інфармацыю аб ходзе падрыхтоўкі праекта праграмы Саюзнай дзяржавы "Інавацыйнае развіццё вытворчасці бульбы і тапінамбура" са срокам выканання да 2016 года. Праект гэтай праграмы прадугледжваецца вынесці на зацвярджэнне Саветам Міністраў Саюзнай дзяржавы.
Акрамя таго, саюзныя парламентарыі разгледзяць арганізацыйныя пытанні, зацвердзяць план работы камісіі на 2013 год і абмяркуюць пытанні бюджэтнай сферы.
Апроч саюзных парламентарыяў, у пасяджэнні камісіі возьмуць удзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі, навуковай супольнасці дзвюх краін, а таксама кіраўніцтва Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.
Падчас свайго знаходжання ў Віцебскай вобласці дэпутаты Парламенцкага сходу плануюць наведаць вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Віцебскаблгаз" і СВП "Мазалавагаз".-0-