Сёння ў Віцебску пройдзе пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні па сувязях з грамадскасцю і ўзаемадзеянні са СМІ Парламенцкага сходу.

Дэпутаты абмяркуюць прыярытэтныя напрамкі і першачарговыя задачы далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018-2022 гады ў фарміраванні агульнай культурна-інфармацыйнай прасторы, вывучаць праблемы і перспектывы дзейнасці па пашырэнні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне культуры, разгледзяць планы па распрацоўцы і рэалізацыі праектаў, праграм і мерапрыемстваў сацыяльна-культурнай накіраванасці ў СД.

У працы камісіі прымуць удзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў культуры дзвюх краін, Міністэрства адукацыі і навукі Расіі, Міністэрства адукацыі Беларусі, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, кіраўнікі ўстаноў культуры і арганізатары фестывальных мерапрыемстваў.

Удзельнікам будзе прадстаўлены вопыт работы аблвыканкама па развіцці міжрэгіянальных культурных сувязей і кантактаў з рэгіёнамі Расіі. Дэпутаты сустрэнуцца з кіраўніцтвам вобласці, пабываюць у музеях і іншых установах культуры.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)