Пытанні фарміравання Беларуссю і Расіяй аб'яднаных рынкаў электраэнергіі і газу абмяркуюць 14 лютага ў Віцебску на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па энергетыцы. Пра гэта карэспандэнту sb.by паведамілі ў прэс-службе Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

На разгляд дэпутатаў будзе прадстаўлена інфармацыя аб выніках выканання дэкрэта Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ад 4 лістапада 2021 года № 6 «Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021–2023 гады» ў частцы саюзнай праграмы па фарміраванні аб'яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы і саюзнай праграмы па фарміраванні аб'яднанага рынку газу Саюзнай дзяржавы. 

Як паведамілі ў прэс-службе Парламенцкага сходу, удзел у пасяджэнні камісіі возьмуць міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, першы намеснік міністра энергетыкі Расіі Павел Сарокін, прадстаўнікі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і ўрада Смаленскай вобласці.

У межах пасяджэння саюзныя парламентарыі таксама абмяркуюць пытанні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Віцебскай і Смаленскай абласцей. У мэтах патрыятычнага выхавання маладога пакалення і фарміравання ў іх патрыятычных пачуццяў дэпутаты Беларусі і Расіі разгледзяць пытанне аб падрыхтоўцы новага мерапрыемства Саюзнай дзяржавы «Калі табе «кіжаватовец» імя – імя ўмацоўвай справамі сваімі», прысвечанага памяці Героя Савецкага Саюза Андрэя Мітрафанавіча Кіжаватава, абаронцы Брэсцкай крэпасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Крыніца: vitebsk-region.gov.by