5 снежня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Скарачаць колькасць сельсаветаў у Віцебскай вобласці мэтазгодна. Аб гэтым сёння падчас сустрэчы са старшынямі пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі заявіў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, член Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Аляксандр Ацясаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Ацясаў адзначыў, што чуў розныя меркаванні наконт скарачэння сельсаветаў у абласцях Беларусі. Што тычыцца Віцебскай, то тут мэтазгодна скарачаць сельсаветы, лічыць старшыня Віцебскага аблсавета.
Сельсаветы знаходзяцца на пярэднім краі ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, і без іх удзелу раённым уладам было б складана займацца добраўпарадкаваннем населеных пунктаў, падтрымліваць падсобныя гаспадаркі, сказаў Аляксандр Ацясаў.
Старшыня Віцебскага аблсавета на сустрэчы са старшынямі пасялковых і сельскіх саветаў распавёў аб некаторых формах і метадах працы органаў мясцовага самакіравання ў Віцебскай вобласці ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, а таксама адказаў на пытанні.-0-
БЕЛТА
Скасоўваць сельсаветы на Віцебшчыне мэтазгодна – А.Ацясаў
5.12.20120 праглядаў