На будынку дзіцячага сада ў Браславе ўсталююць сонечныя калектары, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА каардынатар праекта "Браслаўскі раён - першы кліматычна нейтральны муніцыцыпалітэт Беларусі" Цэнтра экалагічных рашэнняў Дзмітрый Бурэнкін.
На будынку дзіцячага сада ў Браславе ўсталююць сонечныя калектары, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА каардынатар праекта "Браслаўскі раён - першы кліматычна нейтральны муніцыцыпалітэт Беларусі" Цэнтра экалагічных рашэнняў Дзмітрый Бурэнкін.
Сонечныя калектары дазволяць практычна цалкам закрыць патрэбы яслі-сада №1 у гарачай вадзе, як мінімум, у цёплы час года. Гэта дазволіць з красавіка па кастрычнік да 80% неабходнай дзіцячаму саду вады награваць пры дапамозе сонца. Адмыслоўцы адзначаюць, што ў добры сонечны дзень у Беларусі за суткі можна атрымаць 10 кВт·г энергіі з 1 кв.м.
Калектары з'явяцца менавіта ва ўстанове дашкольнай адукацыі таму, што яна загружана кругласутачна - у адрозненне ад школ, сад не робіць перапынкаў на лета. У гэты час года атрымліваецца здабыць максімальную карысць з абсталявання - выкарыстоўваць сонца на 100%. Устаноўка сонечных калектараў для нагрэву вады з'яўляецца выдатным рашэннем для тых устаноў, якія загружаны наведвальнікамі сезонна, у асноўным летам.
"Для курортнага Браслава гэта, напрыклад, базы адпачынку, санаторыі, дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, аграсядзібы. Яны могуць узяць сабе на ўзбраенне такое рашэнне. Для Браслаўскага раёна, які прасоўвае сябе як турыстычны і першы кліматычна нейтральны рэгіён, - гэта ідэальны варыянт. А для насельніцтва - добры дэманстрацыйны ўзор выкарыстання аднаўляльнай энергіі на мясцовым узроўні", - падкрэсліў Дзмітрый Бурэнкін.
Ажыццяўленне такой ідэі стала магчымым дзякуючы рэалізацыі ў рэгіёне праекта "Браслаўскі раён - першы кліматычна нейтральны муніцыцыпалітэт Беларусі". Ён фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Браслаўскім райвыканкамам і Цэнтрам экалагічных рашэнняў.