Інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што ў рыбалоўных угоддзях на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўводзіцца забарона на лоўлю сома звычайнага з 31 мая па 01 ліпеня 2020.

Інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што ў рыбалоўных угоддзях на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўводзіцца забарона на лоўлю сома звычайнага з  31 мая  па 01 ліпеня 2020.

Забаронена лоўля дадзенага віду рыбы ўсімі прынадамі для рыбалоўства, а таксама забаронена знаходжанне з дадзеным відам рыбы на адлегласці 1 км ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў. Адміністрацыйная адказнасць за вылаў сома звычайнага цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь, а за знаходжанне з дадзеным відам  рыбы ад 5 да 30 базавых велічынь.

Рыбакі, якія парушаць Правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, панясуць адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. За кожную здабытую асобу сома звычайнага парушальнік абавязаны затарыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, разлічаную ў трайным памеры, а менавіта 12  базавых велічынь (306 рублёў). А ў выпадку, калі шкода ад незаконнай рыбалкі складзе 100 і больш базавых велічынь, можа наступіць крымінальная адказнасць.