Адкрытыя спаборніцтвы па пажарным кросфіце "Багатыр" упершыню пройдуць сёння ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Адкрытыя спаборніцтвы па пажарным кросфіце "Багатыр" упершыню пройдуць сёння ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Спаборніцтвы праводзяцца ў рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспека - у кожны дом!" на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа. За перамогу пазмагаюцца 17 каманд з сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Віцебска, Полацка, Оршы, Аршанскага, Гарадоцкага, Дубровенскага, Бешанковіцкага і Талачынскага раёнаў. У кожнай камандзе па чатыры чалавекі: дзяўчына і тры юнакі ва ўзросце ад 16 да 21 года. Ніякай спецыяльнай падрыхтоўкі ад іх не спатрэбіцца. Галоўнае - быць актыўнымі і цягавітымі, бо значная частка заданняў звязана з сілавымі практыкаваннямі, якія ўскладніць пажарна-тэхнічнае ўзбраенне. Так, удзельнікам трэба будзе пракласці рукаўную лінію, выканаць выпады з пажарнай калонкай, транспартаваць пацярпелых і г.д.
Пераможцаў і прызёраў чакаюць заслужаныя ўзнагароды, а адна з наймацнейшых прадстаўніц прыгожага полу атрымае спецыяльны падарунак.
Арганізатары мерапрыемства - Віцебскае абласное ўпраўленне МНС, упраўленне адукацыі Віцебскага аблвыканкама і абласны камітэт БРСМ. Партнёрамі выступілі прыватныя арганізацыі абласнога цэнтра.