У Віцебску прайшлі абласныя спаборніцтвы па кулявой стральбе з пнеўматычнай зброі сярод навучэнскай моладзі на прызы старшыні аблвыканкама

У Віцебску прайшлі абласныя спаборніцтвы па кулявой стральбе з пнеўматычнай зброі сярод навучэнскай моладзі на прызы старшыні аблвыканкама.

Спаборніцтвы арганізавалі ў ціры абласнога структурнага падраздзялення ДТСААФ. У іх удзельнічалі 14 каманд выхаванцаў ваенна-патрыятычных класаў, кадэцкіх вучэльняў і цэнтраў дапрызыўнай падрыхтоўкі.

— Стральба праводзіцца з 2016 года, колькасць удзельнікаў пастаянна павялічваецца. У гэты раз сабралася звыш 55 хлопцаў, — сказаў галоўны суддзя спаборніцтваў Аляксандр Ловец— Прыехалі кадэты з Віцебска і Полацка, лепшыя стралкі з многіх рэгіёнаў Віцебшчыны.

Акрамя таго, ён адзначыў высокую падрыхтоўку стралкоў — хлопцы і дзяўчаты прайшлі адборачныя туры на месцах.

У напружанай барацьбе самым трапным з юнакоў стаў Мікіта Лось. Срэбная ўзнагарода дасталася Трафіму Фацееву, бронзавая — Вадзіму Піскуновічу. Сярод дзяўчат не было роўных Кацярыне Бакачавай. На другой прыступцы ў табелі аб рангах Ганна Сякіна, следам за ёй — Анастасія Нікіфаранка.

У агульнакамандным заліку перамогу святкаваў Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі Глыбоцкага раёна, срэбра ў Віцебскага кадэцкага вучылішча, бронза – у гімназіі №1 Оршы.