18 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Спаборніцтвы па зімовым плаванні збяруць на Вадохрышчу 19 студзеня аматараў аздараўлення ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама.
Мерапрыемства адбудзецца а 14.00 у зоне адпачынку поймы ракі Віцьба. Асноўны склад удзельнікаў традыцыйна складзе група віцебскіх маржоў пад кіраўніцтвам Станіслава Шумякова. Больш за 50 падрыхтаваных спартсменаў будуць спаборнічаць на працягласць знаходжання ў ледзяной вадзе, хуткасць пераадолення дыстанцыі і па іншых катэгорыях у групах "Мужчыны", "Жанчыны", "Юнакі" і "Дзяўчаты". Канкурэнцыю ім могуць скласці і іншыя аматары зімовых працэдур, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку аздараўлення.
Палыння, у якой пройдуць гарачыя спаборніцтвы, будзе выканана ў выглядзе крыжа даўжынёй каля 20 м і шырынёй каля 2 м. Перад пачаткам мерапрыемства яе асвяціць святары. Акунуцца ў вадохрышчанскую ваду змогуць таксама ўсе жадаючыя. Пры гэтым для бяспекі ўдзельнікаў будуць дзяжурыць лекар і супрацоўнікі МНС.
Арганізатарам мерапрыемства выступае аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама, ДЮСШ №8.-0-
БЕЛТА
Спаборніцтвы па зімовым плаванні збяруць на Каляды аматараў аздараўлення ў Віцебску
18.1.20120 праглядаў