Спартыўна-мастацкае свята, прысвечанае Сусветнаму дню снегу, адбудзецца 14 студзеня на плошчы Перамогі ў Віцебску, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Віцебскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Вадзім Аржановіч.

"Гэта мерапрыемства для навучэнцаў і школьнікаў, каманд прадпрыемстваў і арганізацый, у тым ліку не толькі з Віцебска, але і Віцебскага, Сенненскага і Гарадоцкага раёнаў, а таксама для ўсіх жадаючых гараджан. Праграма вельмі шырокая - гэта і розныя спаборніцтвы, і спартыўна-гульнявая праграма, і канцэрт. Упершыню сёлета мы правядзем сярод вучняў 8-10 класаў спаборніцтвы па хакеі на лёдзе з мячом - па спрошчаных правілах", - адзначыў Вадзім Аржановіч.
Спаборніцкая частка праграмы таксама ўключае дартс, перакідванне каната, армрэслінг, гіравы спорт, міні-футбол на снезе, зімовую спортландыю. Сваю спартыўна-гульнявую пляцоўку рыхтуе і БРСМ. Таксама будзе арганізавана катанне на конях, канцэрт мастацкай самадзейнасці і праца палявой кухні. "Калі пашанцуе з надвор'ем і будзе шмат снегу, пастараемся правесці конкурс снежных фігур, пабудуем горкі", - дадаў суразмоўца.