Падчас нядаўняй нарады па актуальных пытаннях паліўна-энергетычнага комплексу Прэзідэнт падкрэсліў: ад надзейнасці яго працы і магутнасці залежыць эканоміка і нацыянальная бяспека краіны. Дзяржава ўклала нямала сродкаў у мадэрнізацыю энергетыкі, і сёння прадпрыемствы энергасістэмы, у тым ліку нафтаперапрацоўчыя заводы, па тэхнічным і тэхналагічным аснашчэнні знаходзяцца на такім жа ўзроўні, што і ў вядучых еўрапейскіх краінах. Тады ж Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на мадэрнізацыю нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Напярэдадні Прэм'ер-міністр наведаў з рабочай паездкай Віцебскую вобласць.
Падчас нядаўняй нарады па актуальных пытаннях паліўна-энергетычнага комплексу Прэзідэнт падкрэсліў: ад надзейнасці яго працы і магутнасці залежыць эканоміка і нацыянальная бяспека краіны. Дзяржава ўклала нямала сродкаў у мадэрнізацыю энергетыкі, і сёння прадпрыемствы энергасістэмы, у тым ліку нафтаперапрацоўчыя заводы, па тэхнічным і тэхналагічным аснашчэнні знаходзяцца на такім жа ўзроўні, што і ў вядучых еўрапейскіх краінах. Тады ж Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на мадэрнізацыю нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Напярэдадні Прэм'ер-міністр наведаў з рабочай паездкай Віцебскую вобласць.
У ліку тых, хто прыняў удзел у абмеркаванні пытанняў парадку дня — старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч і іншыя афіцыйныя асобы.
Удзельнікі рабочай паездкі азнаёміліся з ходам рэалізацыі праекта па будаўніцтве комплексу запаволенага каксавання.
Комплекс запаволенага каксавання дазволіць забяспечыць глыбіню перапрацоўкі нафты на ўзроўні лепшых сусветных заводаў — 90 працэнтаў.
Комплекс запаволенага каксавання, без перабольшання, найбуйнейшы ў гісторыі «Нафтана» інвестыцыйны праект. Яго ўвод у эксплуатацыю дазволіць забяспечыць глыбіню перапрацоўкі нафты на ўзроўні лепшых сусветных заводаў — 90 працэнтаў. Пры гэтым комплекс дасць магчымасць прадпрыемству не толькі павялічыць выхад светлых нафтапрадуктаў пры больш нізкіх капітальных затратах у параўнанні з іншымі працэсамі глыбокай перапрацоўкі нафты, але і наладзіць выпуск новай прадукцыі — элементарнай серы і нафтавага кокса.
Пасля ўводу комплексу «Нафтан» зможа цалкам забяспечыць патрэбу краіны ў дызельным паліве і бензіне.
Сам комплекс — гэта цэлы ланцужок узаемазвязаных тэхналагічных аб'ектаў. Мадэрнізацыя некаторых ужо завершана. Першапачаткова ўсе сілы былі кінуты на рэканструкцыю ўстаноўкі гідраачысткі дызельнага паліва № 2. У верасні 2018 года рэканструкцыя была завершана, і зараз увесь вытворны на прадпрыемстве аб'ём дызпаліва адпавядае стандарту Еўра-5. Эканамічны эфект складае каля 20 мільёнаў долараў у год.
Нядаўна тут запусцілі ўстаноўку вытворчасці элементарнай серы метадам Клауса, якая таксама ўваходзіць у лік тэхналагічных аб'ектаў комплексу запаволенага каксавання. Кошт праекта — каля 130 мільёнаў долараў. Устаноўка займаецца ўтылізацыяй серавадароду, які паступае з іншых аб'ектаў прадпрыемства. Па ацэнках спецыялістаў, з яе ўводам выкіды забруджвальных рэчываў ад «Нафтана» зменшацца на 14 тысяч тон у год. Плануецца, што існуючыя фактычныя выкіды дыяксіду серы скароцяцца больш чым на 40 працэнтаў.
Напярэдадні прадпрыемства наведаў Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Ён азнаёміўся з рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва комплексу запаволенага каксавання», праблемнымі пытаннямі і перспектывамі дзейнасці прадпрыемства. Падрабязна разгледжаны ход будаўніча-мантажных работ і графік падрыхтоўкі да ўводу аб'екта ў эксплуатацыю. Дадзены даручэнні па штотыднёвым кантролі выканання абавязацельстваў з боку адказных ведамстваў. Рэалізацыю праекта, які плануюць завяршыць у 2021 годзе, Прэм'ер-міністр узяў пад асабісты кантроль.
Акрамя таго, у межах візіту Раман Галоўчанка наведаў «Біямехзавод бытавых другасных рэсурсаў», дзе яму расказалі аб рабоце прадпрыемства, наменклатуры прадукцыі, якая выпрацоўваецца са смецця, а таксама аб новым праекце па зборы і перапрацоўцы адходаў.
Кіраўніцтва Віцебскай вобласці абмеркавала з Прэм'ер-міністрам пытанні будаўніцтва міжрэгіянальнага палігона ў Наваполацку са смеццесартавальным заводам, мадэрнізацыі прадпрыемства «Даламіт».
Яшчэ адным пунктам праграмы рабочага візіту стала наведванне Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, падчас якога Прэм'ер-міністр азнаёміўся з праектам рэстаўрацыі храма XII стагоддзя, уключанага ў дзяржінвестпраграму. У гэтым годзе ўжо ўладкаваны часовыя навесы над зонамі даследчых і вытворчых работ перад паўночным фасадам храма, выдалены часовыя адмосткі, цэментная тынкоўка, выкананы археалагічныя работы, падчас якіх былі знойдзены рэшткі каменных сцен паўночнай галерэі і каменных саркафагаў XII стагоддзя. Акрамя таго, вядуцца работы па ўзмацненні пашкоджаных участкаў скляпенняў крыпты, праводзіцца пастаянны маніторынг дэфармацый нясучых канструкцый храма. Завяршыць рэстаўрацыю плануюць у 2025 годзе.
Па матэрыялах "СБ". Фота прэс-службы Урада